3.82 BYN
2.83 BYN
3.29 BYN
"Код непакораных": больш як 3 тыс. кіламетраў патрыятычнага шляху завяршыліся ў Мінску
Больш як 3 тыс. кіламетраў у шляху, патрыятычныя акцыі, працоўныя дэсанты і незабыўныя эмоцыі. У Мінску завяршылася ваенна-патрыятычная экспедыцыя "Код непакораных". Ініцыятыва Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі аб'яднала моладзь Беларусі і Расіі. Чым жыла пляцоўка экспедыцыі і з якімі вынікамі ўдзельнікі падышлі да завяршэння маршруту?
Напярэдадні каля Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прайшла сустрэча ўдзельнікаў экспедыцыі з лідарамі маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў. Тут сабраліся каля 100 маладых актывістаў з Беларусі і Расіі. Сярод іх прадстаўнікі патрыятычных арганізацый, маладзёжных саветаў і грамадскіх ініцыятыў. Удзельнікі падвялі вынікі экспедыцыі гэтага года і абмеркавалі планы на наступны год (больш падрабязна - глядзіце відэа).















