Капыль - 28-я сталiца Дня беларускага пісьменства

Прывітанне ўдзельнікам і гасцям Дня беларускага пісьменства

"Сёлета, у Год народнага адзінства, свята праводзіцца на прыгожай Капыльшчыне, дзе нарадзіліся многія знакамітыя дзеячы Беларусі. У жыцці народа літаратура заўсёды была найважнейшым сродкам пазнання свету і выхавання асобы. Творчасць Максіма Багдановіча, Івана Шамякіна, Кандрата Крапівы, Івана Мележа і іншых айчынных пісьменнікаў і паэтаў, юбілеі якіх будуць адзначаныя падчас форуму, з'яўляецца невычэрпнай крыніцай нацыянальнага гонару. Дзякуючы нашым славутым класікам і новаму пакаленню таленавітай і патрыятычнай моладзі мы зберагаем гістарычную памяць беларускага народа, усталёўваем у грамадстве яго галоўныя каштоўнасці - сумленнасць, справядлівасць, талерантнасць, павагу да чалавека працы і вялікую любоў да роднай зямлі. Праўдзівае, адказнае і сумленнае роднае слова - залог кансалідацыі грамадства, на падмурку якога мы зможам і надалей паспяхова будаваць незалежную, моцную і квітнеючую краіну".

У топе па наведвальнасці - філіял Белкнігі

Часцей за ўсё прабівалі па касе сёння навучальныя рабочыя сшыткі і нашу класічную літаратуру. Прыемны факт: выданні на беларускай разлятаюцца са стэндаў хутчэй за міравыя бестселеры. Адзін з лідараў продажу за апошні год - "Залатыя правілы народнай культуры" ад этнографаў Акадэміі навук.
Святлана Гук, намеснік гендырэктара ААТ "Белкніга"

Дзень беларускага пісьменства

Эксклюзіўная арт-інсталяцыя - падарунак Капылю ад Саюза мастакоў