3.72 BYN
2.93 BYN
3.43 BYN
Круглы стол дэлегатаў VI Усебеларускага народнага сходу ў Доме радыё
Будаўніцтва арэнднага жылля, стварэнне камфортнага жылога асяроддзя, даступная медыцына, размеркаванне будучых спецыялістаў, а таксама развіццё ў рэгіёнах і на сяле аб'ектаў для забаў і баўлення вольнага часу моладзі. Пра гэта сёння падчас круглага стала гаварылі дэлегаты VI Усебеларускага народнага сходу. Эксперты сабраліся ў Доме радыё. Ля мікрафона дэпутаты, выкладчыкі, кіраўнікі сталічных прадпрыемстваў і грамадскія дзеячы. Абмяркоўвалі асноўныя пытанні развіцця краіны і рэгіёнаў. Гаварылі ў тым ліку і аб гераізацыі нацызму.
Паслухаць, пра што гаварылі дэлегаты УНС, можна будзе ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. Поўная версія праграмы "Актуальны мікрафон" выйдзе ў чацвер у 12:05. У гэты ж час будзе і відэатрансляцыя на YouTube-канале радыё.















