3.76 BYN
2.94 BYN
3.44 BYN
Кубракоў: Двухбаковыя адносіны Мінска і Ханоя выйшлі на ўзровень стратэгічнага супрацоўніцтва
Сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй Міністэрства грамадскай бяспекі В'етнама на чале з міністрам Лыонг Там Куангам адбылася 9 верасня. Напярэдадні гутаркі дэлегацыя наведала і МУС Беларусі. Там міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў адзначыў, што двухбаковыя адносіны Мінска і Ханоя выйшлі на ўзровень стратэгічнага супрацоўніцтва.
Замежныя калегі азнаёміліся з найноўшымі ўзорамі тэхнікі і ўзбраення, якія знаходзяцца ў распараджэнні падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння. Ім прадэманстравалі дзеянні ўнутраных войскаў і АМАПа: у прыватнасці, пры спыненні масавых беспарадкаў і вызваленні заложнікаў. Умоўным злачынным фарміраванням супрацьстаяла і група баявых плыўцоў, дапамогу на сушы якім аказвалі супрацоўнікі СОХРа на матацыклах, квадрацыклах і багі, задзейнічаліся БТР і беспілотнікі.
Вялікую цікавасць у гасцей таксама выклікала і знаёмства з навучальнай матэрыяльна-тэхнічнай базай цэнтра падрыхтоўкі кадраў, працэсам тэарэтычнай і практычнай вучобы курсантаў. Міністр грамадскай бяспекі В'етнама падзякаваў за гасціннасць, падкрэсліўшы, што рады бачыць Беларусь квітнеючай і запэўніў у пашырэнні ўзаемадзеяння.