3.73 BYN
2.87 BYN
3.41 BYN
"Кукуполіс" - вялізны кукурузны лабірынт у Дзяржынскім раёне
Кукурузнылабірынт, што ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці, пачаў новы сезон аграквэстаў. На плошчы ў некалькі футбольных палёў зроблены заблытаныя сцяжынкі ў форме жывёлы - казы. Кожны сезон аблічча поля мяняецца і ўскладняецца.
Лабірынт мае некалькі ўзроўняў складанасці. Удзельнікі змогуць праверыць сябе на спрыт, хуткасць і cпартыўнае арыентаванне. У квэсце можна ўдзельнічаць як аднаму, так і з камандай. Прыклад карты дэталёва намалявалі ў спецыяльнай праграме. Потым па міліметрах рабілі сцяжынкі, каб дакладна паўтарыць задуманую ідэю.
Пасля праходжання лабірынта гасцям аграпарку прапануюць паўдзельнічаць ў іншых забавах, а яшчэ пакаштаваць экапрадукты, пагуляць у настольныя гульні і пазнаёміцца з жыхарамі "Кукуполіса". Прымаць наведвальнікаў лабірынт будзе да сярэдзіны кастрычніка.















