3.73 BYN
2.92 BYN
3.41 BYN
Кульмінацыя акцыі "За адзіную Беларусь!"
За імі - уся сінявокая. Яны шануюць Радзіму, не баяцца гучна і ярка заяўляць пра сваю пазіцыю. Удзельнікі Рэспубліканскага аўтапрабегу "За адзіную Беларусь!" сталі не проста адной камандай, а сапраўднай сям'ёй. І сёння ў сталіцы прайшла кульмінацыя акцыі. Аўтааматары з усёй краіны вялікіх гарадоў і маленькіх вёсак сабраліся ў Мінску, каб усім разам паказаць адзінства і сілу беларускага народа. Месца збору - аэрадром Ліпкі. Пасля чаго вялікая калона з дзяржаўнай сімволікай праехала па ўсёй кальцавой. Падрабязнасці - у Крысціны Камыш.















