3.67 BYN
3.03 BYN
3.48 BYN
Лясы ў 19-ці раёнах Мінскай вобласці нельга наведваць
З-за сухога і спякотнага надвор’е забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены амаль ў 20-ці раёнах цэнтральнага рэгіёна. Такія меры распаўсюджваюцца на ўсе вобласці краіны. Штодня да пажаранебяспечнай карты дадаюцца новыя рэгіёны. Спецыялісты лясных гаспадарак на дзяжурстве практычна круглыя суткі. Для кантролю выкарыстоўваюць рэгулярныя аб'езды тэрыторый, назіраюць і з паветра пры дапамозе дронаў. Ілья Цвяткоў далучыўся да лясных рэйдаў.
Тушэнне лясных пажараў адно з самых няпростых і экстрэмальных заданняў для супрацоўнікаў Барысаўскага лясгаса. Летні сезон гарачы ва ўсіх сэнсах. Каб мінімізаваць выезды на рэальныя ўзгаранні, за лясфондам пільна назіраюць з усіх магчымых лакацый, бо пажар заўсёды лепш ліквідаваць на пачатковай стадыі. У першую чаргу кантроль ажыццяўляюць з вышыні птушынага палёту - з дапамогай камер відэаназірання.
З-за экстрэмальна высокіх тэмператур і адсутнасці істотных ападкаў сітуацыя ў лясах максімальна напружаная
Рэагаваць на сігнал трывогі брыгады лясной аховы гатовыя ў любую хвіліну. Менавіта яны першымі прыбываюць на месца надзвычайнай сітуацыі і пачынаюць лакалізаваць пажар яшчэ да прыезду МНС. Помпы і ранцавыя вогнетушыцелі запраўлены вадой, хімічная сумесь для тушэння таксама расфасавана па камплектах.
Спецыялісты лясных гаспадарак на дзяжурстве практычна круглыя суткі – угоддзі абходзяць пешшу і аб'язджаюць на спецтэхніцы. Абнаўляюць і мінералізаваныя (пясчаныя) палосы, якія аддзяляюць участкі лесу ад населеных пунктаў.
Па словах спецыялістаў, галоўнай прычынай прыродных пажараў па ранейшаму застаецца неасцярожная дзейнасць чалавека.
Сухія галінкі, дробнае пустазелле, шышкі і хвоя – гэта тое, што я толькі што сабраў з-пад ног. Добра бачна, што ўсё гэта поўнасцю сухое, няма ніводнай кроплі вады. Запаліць гэтую ахапку – справа адной запалкі і адной секунды.
Кантроль ажыццяўляюць таксама і з паветра
Для назірання за сітуацыяй у цяжкапраходных зонах рэгулярна вылятае робат.
Ва ўсіх раёнах Мінскай вобласці, акрамя Лагойскага і Капыльскага, чырвоны ўзровень небяспекі, наведванне лясоў абмежавана. Інтэрактыўную карту па сітуацыі ў лясах можна знайсці на сайце Мінлясгаса. Парушальнікаў забароны чакае штраф.