3.71 BYN
2.91 BYN
3.40 BYN
Лясгасы Брэсцкай вобласці гатовы да сезона нарыхтоўкі бярозавіку
Лясгасы Брэсцкай вобласці гатовы да сезона нарыхтоўкі бярозавіку,пішаБелТА.
Да сезона збору бярозавіку ў паўднёва-заходнім рэгіёне Беларусі пачалі рыхтавацца ў канцы лютага. Лясгасы закупілі тару, поліэтыленавыя мяшкі. "Надвор'е пакуль няўстойлівае. Арыенціровачна, з 15 сакавіка ў лясгасах пачнуць рабіць падсочку і прымацоўваць мяшкі. Разлічваем, што першымі ў работу ўключацца Брэсцкі, Маларыцкі, Пружанскі, Кобрынскі лясгасы. Калі надвор'е не сапсуецца, а пацяплее, то да канца гэтага тыдня можа пачацца рух соку", - адзначыў Мікалай Пашкевіч, вядучыінжынер аддзела вытворчасці ірэалізацыіпрадукцыіБрэсцкага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання.
Нарыхтоўкай бярозавіку будуць займацца ўсе лясгасы Брэсцкай вобласці. Частка з іх будзе збіраць прыродны напой толькі для патрэб насельніцтва. Напрыклад размова ідзе пра Брэсцкіі, Даманаўскі, Драгічынскі, Івацэвіцкі, Баранавіцкі, Столінскі, Целяханскі лясгасы. Астатнія - Маларыцкі, Ганцавіцкі, Палескі, Лунінецкі, Пінскі, Кобрынскі, Ляхавіцкі і Пружанскі - таксама будуць пастаўляць прадукцыю на перапрацоўчыя прадпрыемствы. Заключаны дагаворы з кансервавымі заводамі з Мінска, Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей.















