3.72 BYN
2.85 BYN
3.39 BYN
Ліквідацыя аварыі, ачыстка дахаў, выратаванне жывёлін - як Беларусь перажывае студзеньскія маразы
Цеплазабеспячэнне Мінска цалкам адноўлена. Работы на пашкоджанай цепламагістралі завершаны.
Сістэма функцыянуе ў штатным рэжыме. Актыўна ідзе зараз і ачыстка ад снегу і наледзі. Маразы адыходзіць пакуль не плануюць.
Да выхадных, згодна з прагнозамі, чакаецца і снег. Зрэшты, гэта ўжо праходзілі. Зіма ў 2026 годзе багатая на выпрабаванні.
Цеплазабеспячэнне цалкам адноўлена
Першае, за чым так пільна сачылі на гэтым тыдні - лёс магістралі вырашаны. Цеплазабеспячэнне Мінска цалкам адноўлена.
Энергетыкі працавалі днём і ноччу. Дэмантавалі пашкоджаны ўчастак, усталявалі новы элемент трубаправода, выканалі зварачныя работы і запоўнілі сеткавай вадой. У комплексе спрацавалі ўсе спецыялісты: Мінэнерга, МНС, ЖКГ, працавала і працягвае працаваць гарачая лінія (калі камусьці не паступіла цяпло, можна звярнуцца на 115) (падрабязнасці ў відэа).















