3.82 BYN
2.77 BYN
3.21 BYN
Магчымасць зазірнуць у будучыню медыцыны - працягваецца выстава "Ахова здароўя Беларусі - 2026"
Аўтар:Крысціна Сушчэня
"Ахова здароўя Беларусі - 2026". Другі дзень прайшоў пад знакам высокіх тэхналогій. Асаблівая ўвага - якасці меддапамогі, даступнасці паслуг, кантролю кошту лекавых прэпаратаў і развіццю айчынных тэхналогій.
Сёння тут пахне не лекамі, а будучыняй, якая трывала ўваходзіць у наша сёння. Маштаб сапраўды ўражвае. Форум праходзіць упершыню на пляцоўцы Мінскага міжнароднага выставачнага цэнтра, 200 удзельнікаў (плошчы дазваляюць) з 8 краін свету. Сёння на палях форуму - дзень Кітайскай Народнай Рэспублікі. Кітай прывёз у Мінск не проста сувеніры, а тое, на што сапраўды варта зірнуць (больш падрабязна глядзіце відэа).















