3.71 BYN
2.91 BYN
3.40 BYN
Марафон дзіцячых усмешак: 30 акцыя "Нашы дзеці" падарыць свята больш чым мільёну беларускіх дзяцей
Аўтар:Наталля Ігнаценка
15 снежня ва ўсіх кутках Беларусі стартавала самая светлая акцыя "Нашы дзеці". Штогод яна дорыць радасць чакання цуду маленькім беларусам, абдзеленым любоўю і цеплынёй. Асаблівая ўвага надаецца выхаванцам школ-інтэрнатаў, дзіцячых дамоў, пацыентам рэабілітацыйных цэнтраў, бальніц. Без зімовай казкі і падарункаў не застануцца і дзеці са шматдзетных, апякунскіх і малазабяспечаных сем'яў.
У 2025 годзе навагодні марафон добрых спраў юбілейны - ён праходзіць 30-ы раз паводле ініцыятывы і пад патранатам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі (гл. відэа).















