3.74 BYN
2.90 BYN
3.37 BYN
Марафон мерапрыемстваў для школьнікаў на любы густ
У школьнікаў асеннія канікулы. Паводле традыцыі падрыхтаваны марафон мерапрыемстваў на любы густ. Мінскі палац дзяцей і моладзі запрашае на спаборніцтвы юных тэхнікаў і праграмістаў. Будучыя інжынеры прадэманструюць свае вынаходствы на гарадскім тыдні "Тэхнастарт". У рамках спаборніцтваў пройдуць першынство горада па запуску лятальных апаратаў і турнір па більярдзе.
На гэтым тыдні ў Палацы дзяцей і моладзі пройдзе конкурс на распрацоўку найлепшых камп'ютарных гульняў. Пераможцы гарадскога тура праз некалькі тыдняў прадэманструюць свае працы на рэспубліканскім этапе.















