3.76 BYN
2.90 BYN
3.38 BYN
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю пачынае перадсвяточны маніторынг цэн
Перадсвяточны маніторынг цэн сёння пачынае Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Асаблівая ўвага асартыменту і сацыяльна значных тавараў - гэта мяса, малако, крупы, алей, ды і ў цэлым усе прадукты, якія карыстаюцца павышаным попытам напярэдадні Раства і Новага года. У поле зроку трапяць усе магазіны ў краіне і невялікія - ля дома і гіпермаркеты. Калі будуць коштавыя перакосы, МАРГ гатовы аператыўна прымаць меры.
З практыкі мінулых гадоў, вялікіх нараканняў на рост цэн у снежні, напярэдадні святаў, нямнога. Наадварот, гандаль імкнецца прадаць больш гэтымі днямі, аб'яўляючы акцыі і скідкі.















