3.71 BYN
2.92 BYN
3.40 BYN
Масленічныя гулянні: спячы самы вялікі блін і прайсці творчыя майстар-класы можна ў Мінску.
Масленіца - апошняе зімовае свята і адначасова першае вясенняе. Спячы самы вялікі блін і прайсці творчыя майстар-класы можна ў сталіцы. Масленічныя гулянні распачынаюцца сёння і прадоўжацца тры дні, да нядзелі. Цэнтральная пляцоўка - ля Палаца спорту. Сёння яна будзе працаваць да 22:00. У выхадныя ж фальклорны інтэрактыў на свежым паветры стартуе апоўдні.
Гасцінныя пляцоўкі, шчодрыя на прысмакі, заўтра будуць працаваць ва ўсіх раёнах сталіцы. Сваю насычаную праграму рыхтуюць у заапарку, ля Палаца дзяцей і моладзі і на Нямізе. Афішу можна ўбачыць на сайтах адміністрацый і сталічнай мэрыі.















