3.84 BYN
2.81 BYN
3.23 BYN
Маштабныя святкаванні, прысвечаныя Дню ВДВ, прайшлі сёння пад Мінскам
На "Лініі Сталіна" свае дзверы адчыніў міжнародны ваенна-гістарычны фэст "Афганскае неба". Для дарослых і дзяцей працавалі больш як дзясятак гульнявых і інтэрактыўных зон. Гледачы ўбачылі паказальныя выступленні парашутыстаў. Вышэйшы пілатаж у небе прадэманстраваў і лётчык за штурвалам спартыўна-трэніровачнага самалёта Як-52. Былі і паказальныя выступленні па рукапашным баі. Кульмінацыяй свята стала рэканструкцыя баявой аперацыі ў Афганістане пад кодавай назвай "Пастка".
Свята сабрала тысячы гасцей. На трыбунах шмат дэсантнікаў, удзельнікаў Афганскай вайны. Наступнае мерапрыемства на "Лініі Сталіна" - "Бітва машын". Яно адбудзецца 25 жніўня.















