3.77 BYN
2.89 BYN
3.37 BYN
Мека беларускага біятлона - спартыўны комплекс "Раўбічы" адзначае юбілей
"Раўбічы" - асаблівы спартыўны аб'ект, які беларускія архітэктары бездакорна ўпісалі ва ўнікальны прыродны ландшафт. Сёння спаўняецца 50 гадоў адной з самых знакамітых спартыўных баз падрыхтоўкі.
"Раўбічы" - адзін з вядучых біятлонных пунктаў планеты, а таксама комплекс, здольны прымаць спаборніцтвы любога ўзроўню па фрыстайле, лыжных гонках, аўтаспорце. Тут вырасла не адно пакаленне алімпійскіх чэмпіёнаў, а госці пакідаюць выключна станоўчыя водгукі. Прэзідэнт Беларусі павіншаваў калектыў спартыўнага комплексу і падзякаваў усім, хто ўнёс уклад у станаўленне і развіццё цэнтра, за адказнае стаўленне да справы і пажадаў новых вялікіх дасягненняў на славу Беларусі.
Маштабна паўвекавы юбілей спарткомплекс "Раўбічы" адзначыць у сакавіку. Тады ж плануецца адкрыць на яго базе музей.















