Мемарыяльны комплекс "Хатынь" аб'яўлены Усебеларускай моладзевай будоўляй
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Статус Усебеларускай моладзевай будоўлі прысвоены аб'ектам капітальнага рамонту і рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу "Хатынь". Адпаведны ўказ №176 падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Гэта ініцыятыва моладзі, якая была агучаная Прэзідэнту падчас звароту кіраўніка дзяржавы з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу ў студзені гэтага года. Прыняць удзел ва Усебеларускай моладзевай будоўлі змогуць юнакі і дзяўчаты ва ўзросце ад 14 да 31 года, у тым ліку ў складзе студатрадаў. Завяршыць рэстаўрацыйныя працы і будаўніцтва музея даручана да 80-годдзя трагедыі. Аб канцэпцыі і маштабах гістарычна значнай будоўлі - у рэпартажы Юліі Рубцовай.







