Мэр Мінска сустрэўся са студэнтамі БДТУ - якія пытанні хвалююць моладзь?
Жыллёвае пытанне, аплата праезду і развіццё новых праектаў. Гэтыя пытанні студэнты Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта сёння абмеркавалі з мэрам Мінска Уладзімірам Кухаравым. У сустрэчы ўзялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва сталіцы і Ленінскага раёна, а таксама студэнты і выкладчыкі ВНУ- усяго больш за 300 чалавек. Госці пазнаёміліся таксама з навуковымі распрацоўкамі і дасягненнямі універсітэта - падчас экскурсіі па ўстанове, у прыватнасці, наведалі залу гісторыі адукацыі ВНУ.
Сёння ў сталічных ВНУ навучаюцца каля 150 тысяч чалавек, таму актуальным для студэнтаў застаецца жыллёвае пытанне. Мэр сталіцы агучыў перспектывы - зараз на стадыі праектавання знаходзяцца два новыя студэнцкія інтэрнаты, яшчэ два плануюць узвесці ў наступным годзе.







