3.70 BYN
2.93 BYN
3.42 BYN
Міжнародны дзень лясоў адзначаюць ва ўсім свеце 21 сакавіка
Адна з самых зялёных дат у календары і юбілейнае свята! Сёння ва ўсім свеце дзясяты раз адзначаюць Міжнародны дзень лясоў. У нашай краіне да лясных рэсурсаў асаблівае стаўленне.
Так, толькі ў Мінскай вобласці ў гэтым сезоне лесааднаўленне ахопіць плошчу чатыры з паловай тысячы гектараў. Ужо вясной ў цэнтральным рэгіёне высадзяць 30 млн раслін. Асноўныя пароды, якія фарміруюць зялёныя зоны, хвоя і елка.
Сярод самых высокапрадукцыйных у вобласці, і гадавальнік на базе Старадарожскага доследнага лясгаса.
У асноўным наводзіць парадак і высаджваць дрэвы будуць па суботах. А на працягу ўсяго года, дзякуючы спецыялістам і валанцёрам, шматлікія куткі Беларусі стануць багацейшыя на алеі, дзе з'явяцца і дрэвы міру.















