МЗС Беларусі асудзіў нядопуск нашага назіральніка на выбары ў Польшчы

Дыскрымінуючы членаў міжнароднай наглядальнай місіі ПА АБСЕ, польскія ўлады груба парушаюць узятыя на сябе абавязацельствы па лініі АБСЕ, адсяваючы "непажаданых" назіральнікаў.Можа, у Варшаве асцерагаюцца, што ўдзел аднаго беларускага парламентарыя ў назіранні за выбарамі ў Польшчы падарве нацыянальную бяспеку? Або Варшаве, якая прэтэндуе на лідарства ў "прасоўванні дэмакратыі" ў рэгіёне, ёсць што ўтойваць ад незалежных міжнародных назіральнікаў?
Анатоль Глаз, прэс-сакратар МЗС Беларусі