3.71 BYN
2.92 BYN
3.40 BYN
Міністр МУС уручыў баявы флаг атраду спецпрызначэння "Рысь"
Сімвалічны напамін пра гераічныя традыцыі і доўг абароны.
Напярэдадні 105-гадовай гадавіны стварэння ўнутраных войскаў МУС кіраўнік ведамства ўручыў баявы флаг атраду спецпрызначэння "Рысь". Адпаведная грамата была падпісана кіраўніком дзяржавы. Урачысты рытуал прайшоў у знакавым месцы - у зале Перамогі Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Як адзначыў Іван Кубракоў, нягледзячы тое, што падраздзяленне існуе амаль 3 месяцы, яго байцы ўжо паспелі сябе праявіць падчас выканання важных баявых задач, у тым ліку ля прыгранічча з Украінай. Дзякуючы падтрымцы вайскоўцаў атрымалася затрымаць украінскага дыверсанта, які ўчыніў тэракт у Мачулішчах.
Спецпадраздзяленне "Рысь" было сфарміравана на базе воінскай часці 55-29 унутраных войскаў краіны ў снежні мінулага года. У яго ўвайшлі найбольш падрыхтаваныя вайскоўцы, які праходзяць кантрактную службу. Атрад спецыялізуецца на барацьбе з пазапраўнымі бандфармаваннямі і дыверсійнымі разведгрупамі. Урачысты рытуал завяршыўся ўскладаннем кветак да стэлы "Мінск - горад-герой".















