3.68 BYN
2.98 BYN
3.43 BYN
Мінабароны: польскі верталёт двойчы парушыў мяжу Беларусі
Польшча зноў парушыла паветраную прастору Беларусі. Як паведамляе Міністэрства абароны, каля 15:20 польскі верталёт перасёк беларускую мяжу, паглыбіўшыся да 1.5 кіламетра. У 16:22 верталёт паўторна парушыў дзяржаўную мяжу, заляцеўшы ўглыб на 300 метраў. Інфармацыя пацверджана звесткамі аб'ектыўнага кантролю. У сувязі з гэтым паднімалася дзяжурная авіяцыя.















