Мінск прыняў эстафету народнага сілавога марафону "За Айчыну!"
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Узмацніць агульную фізпадрыхтоўку, прывабіць у спорт і аб'яднаць беларусаў. Эстафету сілавога марафону "За Айчыну!" прыняў Мінск. Мерапрыемства сабрала больш за 60 маладых людзей. Да ўдзелу прывабілі і беларускіх прафесійных спартсменаў, якія правялі ўжо традыцыйную "Народную зарадку". Таксама для ўдзельнікаў прайшлі майстар-класы па гіравым спорце, ударнай тэхніцы для ММА і пачатковай ваеннай падрыхтоўцы. Гаварылі пра патрыятызм, гісторыю краіны і сілу духу.
Марафон "За Айчыну!" прадоўжыцца да ліпеня наступнага года. Мерапрыемства рэалізуецца ў рамках праекта "Спартсмены Беларусі - сіла ў адзінстве!", які адзначаны ўзнагародай кіраўніка дзяржавы.







