3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
Новы святлафор з'явіўся ў Мінску
Самы прыкметны святлафор сталіцы! Каб павысіць бачнасць сігналаў і знізіць верагоднасць наезду на пешаходаў на вуліцы Прытыцкага ў Мінску з'явіўся мадэрнізаваны святлафор. Сталічная ДАІ размясціла дадатковыя элементы, якія дубліруюць святло на калонках ля пешаходнага пераходу. Ілья Цвяткоў ацаніў навінку.
Дадатковая ілюмінацыя для бяспекі, да яе прыстасоўваюцца зараз жыхары і вадзіцелі Фрунзенскага раёна сталіцы. Вось такі новы святлафор з'явіўся на вуліцы Прытыцкага. Жоўты, чырвоны і зялёны сігналы зараз можна ўбачыць не толькі на самім электронным прыборы, але і на светлафорным слупе.
Праект самага прыкметнага святлафора Мінска рэалізавалі сумесна з аўтаінспекцыяй горада. Галоўная задача новага аб'екта - знізіць колькасць ДТЗ на пешаходным пераходзе. Новы яскравы святлафор павінен яшчэ больш прыцягваць увагу аўтааматараў, калі трэба знізіць хуткасць руху.
Аўтаматычны рэгуліроўшчык стаў ярчэйшым, а спецыяльную падсветку на канструкцыі мачты выканалі з дапамогай святлодыёдных стужак. Па словах спецыялістаў, гэта самае надзейнае і эфектыўнае тэхнічнае рашэнне.
Зараз святлафор увялі ў тэставы рэжым. У залежнасці ад прапаноў вадзіцеляў спецыялісты будуць рэгуляваць яркасць аб'екта, каб зрабіць яго аптымальным для зроку ў светлы і цёмны час сутак.
Сёлета за дзевяць месяцаў пад колы аўто ў Мінску трапілі 189 пешаходаў. 14 з іх загінулі. ДАІ нагадвае аб неабходнісці быць уважлівымі падчас перасячэння праезнай часткі, асабліва падчас складаных умоў надвор'я.















