3.68 BYN
2.98 BYN
3.43 BYN
Маладых матуль павіншавалі ў Мінскім абласным радзільным доме
Новы бацькоўскі статус і двайное свята для сям'і. Маладых матуль, якія нарадзілі дзяцей 14 кастрычніка, сёння павіншавалі ў клінічным радзільным доме Мінскай вобласці. Усяго ў Дзень маці на свет там з'явіліся 4 немаўляці (3 дзяўчынкі і хлопчык). Сёння з карыснымі падарункамі і кампліментамі прыехалі прадстаўнікі грамадскай арганізацыі "Белая Русь". Адзначым, што шчасце мацярынства ўсе жанчыны адчулі ўпершыню.
Віншавальны марафон працягнецца і заўтра ў Барысаве. Зрэшты, мерапрыемствы да Тыдня бацькоўскай любові запланаваны ва ўсіх раёнах. Гэта сямейныя эстафеты, утульныя канцэрты і творчыя чэленджы.















