3.83 BYN
2.82 BYN
3.28 BYN
Мотапрабег па месцах баявой славы аб'яднаў байкераў з Беларусі і Чэхіі
Патрыятычны міжнародны мотапрабег па месцах баявой славы аб'яднаў байкераў з Беларусі і Чэхіі.
Матацыклісты наведваюць знакавыя мясціны Сінявокай, каб разам ушанаваць памяць герояў, якія змагаліся за мір. Такі маршрут памяці - даўняя традыцыя.
Удзельнікі гісторыка-патрыятычнай акцыі наведалі мемарыяльны комплекс "Хатынь" і ўсклалі кветкі да падножжа манумента "Непакораны чалавек".
"Наведалі ўрочышча Гай. Гэтае знакавае месца для чэхаў. Там было знішчана каля 3 тыс. чэхаславакаў. Мы наведалі сам музей. Яны вельмі ўражаны, не могуць стрымаць эмоцый. Яны рэальна плачуць", - расказаў арганізатар мотапрабегу Алег Мураўлёў.
У патрыятычным маршруце яшчэ шмат пунктаў. Удзельнікі мотапрабегу наведаююць горад-герой Мінск, затым Оршу і Магілёў. Фінал у Гомельскай вобласці - у горадзе Карма.















