3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
Музей Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі папоўніўся экспанатамі
Да 180-годдзя Беларускай сельгасакадэміі ў Горках. Музей ВНУ папоўніўся новымі экспанатамі. Гэта не толькі дакументы і біяграфіі выкладчыкаў, якія стаялі ля вытокаў земляробскай школы, але і рэдкія экспанаты - паўсядзённая і парадная форма курсантаў, старажытны нівелір, палявыя фотакамеры і распарадак дня. Больш чым стагоддзе таму ён прадпісваў курсантам прачынацца а пятай гадзіне раніцы, каб працаваць на фермах і ў палях.
Дарэчы, у акадэміі ў Горках вучыцца звыш 10 тысяч студэнтаў з 18 краін.















