3.76 BYN
2.90 BYN
3.38 BYN
"Мы беларусы"
Галоўная рухаючая сіла прамысловасці - гэта людзі. Менавіта яны сваёй працай развіваюць і галіну, і ў цэлым краіну. Так, на Беларускім металургічным заводзе працуе больш за 11 тысяч чалавек. Прамысловы гігант ведаюць у Еўропе, Азіі і за акіянам. Агульная геаграфія экспарту - 118 краін. З прадукцыі Беларускага металургічнага вядомыя сусветныя аўтаканцэрны робяць дыскі для сваіх колаў, а трубы, што выпускаюцца на БМЗ, выкарыстоўваюцца ў нафтагазавай галіне, машынабудаванні, будаўніцтве і камунальнай гаспадарцы. Асноўная сыравіна для завода - металалом, гэта значыць па сутнасці адходы прамысловасці, якім цэхі прадпрыемства даюць новае жыццё.
Праца на гэтым прадпрыемстве для многіх стала справай жыцця. Сёння мы раскажам пра чалавека, якога лёс закінуў у Беларусь трыццаць гадоў таму і назад у родны Чалябінск ужо не адпусціў. Праект Агенцтва тэленавін "Мы беларусы".















