3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
Н. Качанава: Здароўе грамадзян заўсёды было і застаецца прыярытэтным кірункам сацыяльнай палітыкі Беларусі
Здароўе грамадзян заўсёды было і застаецца прыярытэтным кірункам сацыяльнай палітыкі дзяржавы, аб гэтым сёння заявіла Наталля Качанава падчас адкрыцця другога з'езду Еўразійскай арытмалагічнай асацыяцыі і восьмага з'езду кардыёлагаў, кардыяхірургаў і рэнтгенэндаваскулярных хірургаў Беларусі. Паводле слоў спікера верхняй палаты, у нашай краіне сістэма аховы здароўя развіваецца даволі эфектыўна. З дзяржпадтрымкай узводзяцца новыя аб'екты і мадэрнізуюцца дзеючыя. Так, у наступным годзе скончыцца будаўніцтва наймагутнейшага корпуса РНПЦ "Кардыялогія". А ўжо ў найбліжэйшы час адкрыецца і новы корпус транспланталогіі Мінскага НПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі. У планах - пабудаваць (і гэтае пытанне ўжо ўзгодненае) новы будынак кардыяхірургіі ў Мінскай абласной бальніцы.
На форум у Мінск прыехалі спецыялісты з Расіі, Украіны, Казахстана, Канады, Францыі, Італіі. Усяго 1200 чалавек. Прывітанне дэлегатам з'езду накіраваў і Прэзідэнт Беларусі. Даклады падрыхтавалі дактары медыцынскіх навук па сучаснай тактыцы лячэння фібрыляцыі перадсэрдзяў, прафілактыцы раптоўнай сардэчнай смерці, павышэнні эфектыўнасці лячэння хранічнай сардэчнай недастатковасці, у тым ліку хірургічным умяшанні ў перыяд пандэміі COVID-19.















