3.72 BYN
2.93 BYN
3.39 BYN
На малую радзіму святой блажэннай Валянціны Мінскай з'ехаліся людзі з усёй Беларусі
Праваслаўная царква ўспамінае Валянціну Мінскую. 6 лютага спаўняецца 20 гадоў кананізацыі падзвіжніцы зямлі беларускай. Памятныя мерапрыемствы пачаліся ўрачыстым богаслужэннем у храме Святога Мікалая ў вёсцы Станькава Дзяржынскага раёна.
Службу ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веніямін.
Станькава. Храм Святога Мікалая. Менавіта з гэтай царквой звязаны жыццё і лёс Валянціны Мінскай, яе сям’і і роду. Менавіта ў гэтым прыходзе служыў бацька Валянціны, іерэй Феадор Чарняўскі. Сама яна па бацьку Валянціна Чарняўская. Тут Валянціну хрысцілі, тут яе вянчалі. І апошні свой прытулак блажэнная Валянціна Мінская знайшла не ў Станькаве, але блізка - у вёсцы Крысава, там яна пахаваная, на дзяржынскай зямлі.
Сёння на малую радзіму святой блажэннай з'ехаліся людзі з усёй Беларусі. Для многіх з іх Станькава - даўно знаёмае месца паломніцтва. І ў храме, і на месцы пахавання святой Валянціны людзі бываюць круглы год. Прыязджаюць, моляцца, просяць.
Ушанаванне памяці Валянціны Мінскай распачалося набажэнствам: у храме Святога Мікалая сваю духоўную заступніцу ў малітвах услаўлялі святары разам з вернікамі. Узначаліў службу мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веніямін.
Пасля царкоўнай службы працэсія хрэсным ходам накіравалася на месца пахавання Валянціны Мінскай. На вясковых могілках вернікі ўсклалі кветкі. Усіх аб'яднаў малебен у 20-ю гадавіну кананізацыі беларускай падзвіжніцы і дапаможніцы.















