3.68 BYN
2.97 BYN
3.45 BYN
У многіх установах аховы здароўя сталіцы сайты і інфакіёскі пераклалі на англійскую мову
Аказаць меддапамогу гатовы і сталічныя паліклінікі. У многіх установах аховы здароўя горада сайты і інфакіёскі пераклалі на англійскую мову. Такі разумны даведнік зможа падказаць замежнаму госцю, як атрымаць неабходную кансультацыю, куды звярнуцца пры ўзнікненні экстранных сітуацый.
Для хуткасці і якасці аказання дапамогі ў сталіцы актыўна развіваецца электронная медыцына. Пры гэтым прымаюцца і прапановы ад саміх пацыентаў. Так, па жаданні наведвальнікаў сайт паліклінікі № 34 сёння мае і беларускамоўную версію.















