3.73 BYN
2.87 BYN
3.41 BYN
На плошчы Дзяржаўнага флага прынялі прысягу больш за сотню ратавальнікаў
У радах Міністэрства па надзвычайных сітуацыях папаўненне. Сёння на плошчы Дзяржаўнага флага і герба ратавальнікі прынялі прысягу. Больш за 160 маладых пажарных паступяць на службу ў розныя падраздзяленні МНС краіны. Сімвалічна, што знамянальная падзея праходзіць у іх прафесійнае свята. Сярод новых работнікаў МНС і 12 дзяўчат.
У гонар Дня пажарнай службы на ўрачыстай цырымоніі прысягі міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі ўручыў узнагароды сваім работнікам. Адна з іх - медаль ад імя Прэзідэнта за выратаванне дзяцей на пажары.















