3.73 BYN
2.92 BYN
3.41 BYN
На прадпрыемстве СААТ "Камунарка" ад COVID-19 прышчапілі 42 % калектыву
Перамога над агульнай праблемай залежыць ад кожнага. Быць абыякавым і быццам стаяць убаку неразумна! Неразумна яшчэ і спрабаваць апраўдваць сваю бяздзейнасць. Спецыялісты ў адзін голас гавораць: трэба прышчапіцца. Вакцына можа выратаваць жыццё. І вам, і вашым блізкім, сябрам, суседзям.
Амаль чвэрць насельніцтва Беларусі ўжо прышчапіліся першым кампанентам вакцыны. 17 % прайшлі поўны курс вакцынацыі. Сёння ў краіне адкрытыя больш як 850 пунктаў. Прышчапіцца можна ва ўстановах аховы здароўя, гандлёвых цэнтрах, метро, а таксама на прадпрыемствах. Па ініцыятыве прафсаюзаў там аказваюць дадатковую падтрымку працаўнікам, якія атрымалі вакцыну ад COVID. Тэму працягне Юлія Рубцова (відэа).















