3.73 BYN
2.93 BYN
3.39 BYN
На прадпрыемствах Мінска і Мінскай вобласці працягваецца масавая вакцынацыя супраць COVID-19
У сталіцы і вобласці працягваецца масавая вакцынацыя супраць COVID-19. Зрабіць прышчэпку можна штодзень у медустановах, гандлёвых цэнтрах, метро, а таксама на прадпрыемствах. Так, на сталічным заводзе "Атлант" плануюць вакцынаваць 60 % работнікаў ужо да канца года.
Медыкі заклікаюць прытрымлівацца і рэспіраторнага этыкету - насіць маскі і захоўваць бяспечную дыстанцыю ў грамадскім транспарце, магазінах і іншых шматлюдных месцах.
Эфектыўнасць вакцынацыі медыкі адчулі яшчэ на старце чацвёртай хвалі каранавіруса. Ва ўсіх, хто быў прышчэплены, хвароба працякала няцяжка, пнеўманіі не выяўлена. Захворванне суправаджаецца толькі нязначнымі рэспіраторнымі сімптомамі - насмаркам і невысокай тэмпературай.















