3.76 BYN
2.90 BYN
3.38 BYN
На сайт athletes.by вядуцца DDoS-атакі
Такі стан спраў, відаць, кагосьці вельмі не задавальняе. Рэальная карціна кагосьці відавочна раздражняе. Як паведамляе служба тэхнічнай падтрымкі гэтага інтэрнет-рэсурсу, на сайт athletes.by вядуцца DDoS-атакі. Інтрыгі нядобразычліўцаў прыводзяць да перабояў у працы сайта. З гэтым ужо разбіраюцца супрацоўнікі іншых ведамстваў. Першапачаткова зламыснікі спрабавалі атрымаць доступ да адміністрацыйнай часткі сайта, каб змяніць яго выгляд. Пасля таго як дабіцца гэтага не атрымалася, кіберзлачынцы пачалі атакі. Зараз на сайце адлюстравана каля дзвюх з паловай тысяч подпісаў. Але насамрэч подпісаў ужо значна больш. Зараз яны апрацоўваюцца і будуць дазагружаны.















