ТЭРМІНОВА! На тэрыторыі Беларусі зафіксавана падзенне ўкраінскай ракеты комплексу С-300
Сёння ў прамежку з 10:00 да 11:00 з тэрыторыі Украіны на тэрыторыю Беларусі зафіксавана падзенне ўкраінскай ракеты комплексу С-300.
Аб здарэнні неадкладна быў праінфармаваны кіраўнік дзяржавы. Па яго даручэннігрупа спецыялістаў з ліку супрацоўнікаў Следчага камітэта і Міністэрства абароны высвятляе прычыны падзення.
Згодна з інфармацыяй, разглядаюцца дзве асноўныя версіі здарэння:
1. залёт ракеты на тэрыторыю Беларусі, аналагічны нядаўняму інцыдэнту ў Польшчы, калі ракета паляцела не ў той бок;
2. ракета збітаў выніку работы сістэм СПА Беларусі.
На месцы здарэння працуюць спецыялісты Следчага камітэта, МУС, Мінабароны.
Звестак аб пацярпелых на гэтымомант няма. Ракета ўпала ў полі. Фота публікуюць каналы, звязаныя з сілавым блокам краіны.







