3.74 BYN
2.83 BYN
3.34 BYN
Пачатак восені ў кожным раёне Мінскай вобласці праходзіць пад знакам навядзення парадку на зямлі
У райцэнтрах, вёсках і пасёлках гарадскога тыпу добраўпарадкоўваюць месцы адпачынку і дваровыя тэрыторыі. У Плешчаніцах абнавілі мясцовы парк, прыбралі смецце. Папрацаваць на свежым паветры сёння выйшлі калектывы розных арганізацый Лагойскага раёна. Добраўпарадкавалі і тэрыторыю брацкага пахавання: тут пакасілі і ўбралі траву. Асаблівая ўвага ў вобласці і ліквідацыі састарэлага жылля і закінутых аб'ектаў сельскай гаспадаркі. Так, у Крупскім раёне знеслі 4 пабудовы былой малочнай фермы. А гэта плошча ў 3 гектары, якую пазней можна будзе выкарыстоўваць для сяўбы сельгаскультур. Пры гэтым смецце ўтылізуюць і задзейнічаюць на будаўніцтве дарог. Такі гаспадарскі падыход дазваляе эканоміць рэсурсы і атрымліваць аддачу ад незапатрабаваных зямель. У навядзенні парадку на зямлі Мінскай вобласці дапаможа і новая тэхніка.
Акрамя таго, на працягу ўсяго года арганізацыі па ахове прыроды сочаць за парадкам на зямлі. Так, з пачатку года выявілі больш за паўтары тысячы стыхійных звалак у асноўным на тэрыторыі садовых таварыстваў. Пры гэтым двойчы на год праводзяць акцыю "Пасадзі дрэва". Вясной высадзілі 35 тысяч дрэў і кустоў. Наступнае такое маштабнае азеляненне - у кастрычніку.















