3.74 BYN
2.89 BYN
3.37 BYN
Начныя мінімумы і адмена школьных заняткаў - метэакарціна марознага панядзелка
Аўтар:Кацярына Страха і Таццяна Грышук
Такім чынам, як спраўляемся з бягучым моцным мінусам? Супрацоўнікі ўсіх службаў працуюць ва ўзмоцненым рэжыме. Камунальнікі чысцяць гарады ад снегу. Дзяржаўтаінспекцыя прыходзіць на дапамогу вадзіцелям.
Ратавальнікі яшчэ раз нагадваюць пра фактары небяспекі!
Лютаўскія маразы - у Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі
Лёгка і з гумарам беларусы перажываюць экстрэмальныя халады ў сацсетках, здымаючы пацешныя ролікі пра маразы і змёрзлыя аўто.
Люты са студзенем быццам бы спаборнічаюць у марозных рэкордах. Дарэчы, гэты месяц такім лютым не быў вельмі даўно. У мінулым - самая халодная ноч у годзе (больш падрабязна – глядзіце відэа).















