3.72 BYN
2.86 BYN
3.40 BYN
Намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі Глеб Шульман прадстаўлены супрацоўнікам медыяхолдынга
Беларусь уступае ў важны перыяд інфармацыйнай работы перад пачаткам электаральнай кампаніі 2025 года, а таксама падчас інфармацыйных войнаў і фейкаў. Таму ў авангардзе работы беларускіх медыя патрэбны прафесіяналы сваёй справы.
30 верасня намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў прадставіў супрацоўнікам Белтэлерадыёкампаніі Глеба Шульмана - ужо ў якасці намесніка старшыні медыяхолдынга.
26 верасня на гэтую пасаду яго прызначыў Прэзідэнт. Такое прызначэнне - знак даверу і прызнанне эфектыўнасці працы, а таксама чаканне выканання задач.
Глеб Шульман прайшоў усе прыступкі - ад памочніка рэжысёра да намесніка старшыні тэлерадыёкампаніі. З кастрычніка 2016 года ўзначальваў Генеральны прадзюсарскі цэнтр.
30 верасня было адзначана, што стварэнне "Першага інфармацыйнага" стане імпульсам у развіцці інфармацыйнага парадку дня, а таксама такі прадукт варта папулярызаваць і за межамі Беларусі.















