3.82 BYN
2.83 BYN
3.29 BYN
Напярэдадні Дня Перамогі Брэст прымае дэлегацыю з Германіі
Напярэдадні Дня Перамогі Беларусь прымае дэлегацыю з Германіі. Візіт праходзіць у рамках ініцыятывы "Захавальнікі міру". Яна накіравана на захаванне гістарычнай памяці, процідзеянне спробам перапісаць гісторыю, а таксама развіццё народнай дыпламатыі.
У першы дзень - аглядная экскурсія па Брэсце. Адным з пунктаў маршруту стаў Свята-Сімяонаўскі кафедральны сабор. Храм перажыў Вялікую Айчынную вайну і быў адрэстаўраваны ў мірны час.
Урсель Меленберг, сакратар старшыні Камуністычнай партыі Германіі:
"Я шмат чытала пра ваенныя падзеі, які след яны пакінулі на тэрыторыі Беларусі. Гэта страшна. Мне цяжка ўсё гэта ўспрымаць. Я хацела б убачыць сваімі вачамі Брэсцкую крэпасць, паглядзець, як да гэтага месца ставіцца беларускі народ".
9 мая госці з Германіі наведаюць Брэсцкую крэпасць і далучацца да святкавання Дня Перамогі.















