3.74 BYN
2.89 BYN
3.37 BYN
Народнаму артысту Беларусі Уладзіміру Гасцюхіну спаўняецца 80 гадоў
Віншаванні гучаць у адрас народнага артыста Беларусі Уладзіміра Гасцюхіна. 10 сакавіка яму спаўняецца 80 гадоў. З юбілеем акцёра цёпла павіншаваў Прэзідэнт.
Шлях на сцэну для Уладзіміра Гасцюхіна аказаўся вельмі доўгім: спачатку ён скончыў радыётэхнікум і працаваў электрыкам. У святле рампы ён апынуўся ўжо пасля пераезду ў Маскву і паступлення ў інстытут тэатральнага мастацтва. Працаваў у трупе Тэатра Савецкай арміі, але штатнай адзінкі для акцёра не знайшлося, таму быў рэквізітарам. Аднойчы Гасцюхіну прапанавалі замяніць акцёра, які захварэў.
У творчай біяграфіі артыста больш за сотню роляў у кіно. Адна з культавых карцін, за якую ён атрымаў узнагароду "За лепшую мужчынскую ролю" на Міжнародным кінафестывалі ў Сан-Рэма, - вобраз рыбака ў фільме Ларысы Шапіцька "Узыходжанне". Званне народнага артыста Беларусі Уладзіміру Гасцюхіну прысвоілі роўна 30 гадоў таму.
Артыст па-ранейшаму запатрабаваны ў кіно. Адна з яго апошніх работ - у фільме "Мой дзед" - удастоена прыза Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы "За ўклад у захаванне духоўна-маральных і культурна-гістарычных каштоўнасцей" на XXXI Мінскім міжнародным кінафестывалі "Лістапад-2025".
Фота БЕЛТА















