3.73 BYN
2.93 BYN
3.39 BYN
Не тэрору! Міліцыя сумесна з КДБ затрымала завадатара Мікалая Аўтуховіча і некалькі яго змоўшчыкаў
Запалохаць беларусаў тэрорам. Здаецца, такую задачу ставіла перад сабою група асоб, на чыім сумленні падрывы аўтамабіля ў Гродне, а таксама спалены дом і машына ў Ваўкавыску. Міліцыя сумесна з КДБ затрымала завадатара Мікалая Аўтуховіча і некалькі яго змоўшчыкаў. Яны займаліся ціскам на сілавікоў і іх сем'і. Ахвярай мог стаць любы чалавек. Даныя злачынцы бралі з дэструктыўных тэлеграм-каналаў, якія выкладваюць асабістую інфармацыю праваахоўнікаў. Арганізатар не ўтойваў - ён прыхільнік радыкальных дзеянняў, намеры ў яго былі самыя сур'ёзныя. Адзін з пісталетаў ён заўсёды трымаў побач у баявым стане.
Мікалай Аўтуховіч сапраўды назапасіў вялікі арсенал. Канфіскаваныя аўтамат, пісталеты, глушыцель, каля паўтары тысячы патронаў, трацілавыя шашкі, ручныя гранаты, гатовыя для падпалу пяцілітровыя бутлі і шматлікае іншае. Можна толькі ўявіць, якія планы былі ў Аўтуховіча - яго затрыманнем сілавікі прадухілілі не адно злачынства. Ужо двойчы судзімы за няплату падаткаў у асабліва буйным памеры і незаконнае захоўванне боепрыпасаў, ён прызнаваўся апазіцыяй няйначай як вязнем сумлення. А ў 2010 годзе Аўтуховіч трапіў нават у складзены Freedom House спіс пятнаццаці найболей вядомых у свеце палітвязняў. Зрэшты, і зараз апазіцыйныя рэсурсы ўпарта працягваюць зваць яго грамадскім актывістам.















