3.70 BYN
2.93 BYN
3.45 BYN
Навагоднія кірмашы з выкананнем проціэпідэмічных мер
"Калядны кiрмаш" у Мінску пройдзе ў гэтым сезоне на дзвюх асноўных пляцоўках - каля Палаца спорту і на Кастрычніцкай плошчы. Гасцей сустрэнуць 12 павільёнаў у выглядзе сот уздоўж праспекта Незалежнасці і 20 драўляных шале. Назвы гандлёвых месцаў будуць адпавядаць прадукцыі, якую можна набыць. На ўсіх кірмашовых пляцоўках абавязковы масачны рэжым.
Павільёны пачнуць працаваць 18 снежня. Акрамя агульнагарадскога кірмашу ў кожным раёне сталіцы на вызначаных лакацыях арганізуюць святочны гандаль і культурную праграму.















