3.75 BYN
2.90 BYN
3.38 BYN
Навагодні баль у Вялікім тэатры
Свята не заканчваецца. Навагодні баль у Вялікім сёння закружыць пары ў венскім вальсе. Гэта адзіны вечар у годзе, калі эстэты могуць прымерыць на сябе ролі зорак тэатра. Упершыню асноўнай пляцоўкай свята стане галоўная сцэна. У бальнай карце паланэз, контрданс і адразу некалькі кадрыляў. Асвойваць танцавальную праграму госці пачалі ў кастрычніку. У рухах разбіраліся разам з балетмайстрам-пастаноўшчыкам Юліяй Дзятко.
Цікавую праграму абяцаюць і ў фае тэатра. А 8-й гадзіне вечара задаваць мажорны тон мерапрыемству пачне сімфанічны аркестр. Пасля артысты балета абяцаюць навучыць тых, хто жадае, элегантным па, атрымаць можна будзе і кансультацыю астролага, раяць наведаць школу добрых манер, а таксама шматлікія тэматычныя фотазоны. Праводзіць стары год у Вялікім будуць да гадзіны ночы. Для наведвальнікаў абавязковы дрэс-код і наяўнасць засцерагальных масак.















