3.74 BYN
2.90 BYN
3.37 BYN
Новы дзіцячы садок з арт-студыяй і сэнсарным пакоем адкрылі ў Смалявічах
Разлічаны ён на 230 выхаванцаў, тут укамплектаваны 12 груп для дзяцей рознага ўзросту. Для іх развіцця і выхавання абсталяваныя гульнявыя пакоі, трэнажорная зала, басейн, а для ўмацавання здароўя - медыцынскі блок, фізіятэрапеўтычны кабінет. Абсталявана і сумежная тэрыторыя - на спецыяльных вулічных пляцоўках дзеці ў гульнявой форме змогуць вывучаць правілы дарожнага руху.
Паколькі дашкольная ўстанова размяшчаецца недалёка ад індустрыяльнага парка "Вялікі камень", для маленькіх выхаванцаў тут створаны цэнтр беларуска-кітайскай культуры.















