3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
Аб злачынных дзеяннях польскіх сілавікоў на мяжы бежанцы распавялі прадстаўнікам СААЗ
Аб злачынных дзеяннях польскіх сілавікоў на мяжы сёння бежанцы распавялі прадстаўнікам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, якія прыбылі ў часовы пункт размяшчэння ў ТЛЦ. Людзі ў роспачы гатовыя звяртацца па дапамогу да любога міжнароднага чыноўніка, у надзеі, што іх пачуюць і паўплываюць на пазіцыю Варшавы. Тое, што бежанцы трымаюць шлях у Германію (куды і іх клікалі), яны заяўлялі неаднаразова (сёння дзеці нават малявалі нямецкія флажкі). Але Польшча ўпарта імкнецца выкарыстаць людзей у якасці заложнікаў сваіх нерэалізаваных амбіцый, і працягвае бесчалавечна ставіцца да іх. Кадры жахлівага разгону на мяжы бежанцы сёння паказвалі чыноўнікам СААЗ з просьбай данесці ўсяму свету, што яны не бандыты, што выкарыстоўваць газ супраць жанчын і дзяцей - гэта злачынства.















