3.74 BYN
2.83 BYN
3.34 BYN
А. Такун: Працаўнік афіцыйна зможа працаваць частку тыдня ў офісе, а астатнія дні - дыстанцыйна
Гнуткія формы занятасці прапішуць у Працоўным кодэксе. Працаўнік афіцыйна зможа працаваць частку тыдня ў офісе, а астатнія дні - дыстанцыйна. Беларусь стане адной з нямногіх краін, дзе гэта пытанне будзе ўрэгулявана заканадаўча. Аб гэтым у нашым эфіры расказаў начальнік упраўлення Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алег Такун. Сітуацыя на рынку працы ў краіне зараз стабільная, беспрацоўе - не больш за чатыры працэнты. Пры гэтым ёсць рэгіёны, дзе паказчыкі ніжэйшыя. Для кожнага з іх знойдуць свой рэцэпт аздараўлення.
Што датычыцца рэспубліканскага банка вакансій, у лідарах сярод пераваг наймальнікаў - рабочыя прафесіі.















