3.65 BYN
3.06 BYN
3.47 BYN
Дэкрэт "Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу". Каментарый Дзяржсакратара Савета бяспекі
І сёння за некалькі гадзін да пачатку ўрачыстых мерапрыемстваў Прэзідэнт падпісаў той самы дэкрэт, пра які так шмат было размовы апошнім часам. Дакумент, закліканы засцерагчы краіну ад хаосу і разбурэння ў выпадку рэалізацыі крывавага сцэнарыя змены ўлады. Як бы гэта жахліва не гучала, але нават найноўшая гісторыя ведае як мінімум некалькі такіх прыкладаў, спроба планавалася і на беларускай зямлі.
Лукашэнка падпісаў дэкрэт "Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу". Дакументам прадугледжваецца, што ў выпадку гібелі кіраўніка дзяржавы з прычыны замаху, учынення акту тэрарызму, знешняй агрэсіі, іншых гвалтоўных дзеянняў усе дзяржорганы дзейнічаюць у адпаведнасці з рашэннямі Савета бяспекі, на пасяджэннях якога старшынствуе прэм'ер-міністр.
Пры гэтым на тэрыторыі краіны неадкладна ўводзіцца надзвычайнае або ваеннае становішча. Рашэнні Савета бяспекі абавязковыя для ўсіх і павінны безумоўна выконвацца. Асноўным пытаннем будзе пытанне правядзення выбараў. Савет бяспекі з удзелам губернатараў прыме рашэнне аб іх правядзенні. Дэкрэт накіраваны на захаванне незалежнасці і суверэнітэту краіны і ўступае ў сілу з моманту яго падпісання. Давайце паслухаем каментарый Дзяржсакратара Савета бяспекі Аляксандра Вальфовіча (відэа).