3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
Пра небяспеку дэфармацыі гісторыі ішла размова падчас дыялогавай пляцоўкі ў Акадэміі кіравання
Дэфармацыя гісторыі - зброя знішчэння народа. Пра гэта сёння, у Дзень народнага адзінства, ішла размова падчас дыялогавай пляцоўкі ў Акадэміі кіравання. 17 верасня павінна стаць сімвалам не толькі адзінства беларускага грамадства. Неабходна адзіным фронтам выступіць супраць фальсіфікацыі гісторыі. Бо аўтары і гістарычных фальшывак, і сучасных фэйкаў аб нашай краіне адны і тыя ж. Краіны, дзе маршамі ў парадзе ідуць легіянеры СС, тыя, хто менш за стагоддзе таму спрабаваў знішчыць частку нашага народа, а іншую заняволіць. Дыялогавыя пляцоўкі, лекцыі, гістарычныя выставы, флэшмобы і, вядома, праца з моладдзю - гэта частка адукацыйнага шчыта, які не дазволіць сцерці беларускую памяць і навязаць нам іншую ідэнтычнасць.















