Абласны інклюзіўны фестываль даў старт акцыі "Нашы дзеці" ў Дзяржынску
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Час добрых спраў, падарункаў і адкрытых сэрцаў! Дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" пачала сёння навагодняе падарожжа па ўсёй краіне. У Мінскай вобласці далі старт у Дзяржынску. Інклюзіўны фестываль творчасці "Запалі сваю зорку" праходзіць у гарадскім Доме культуры. Маладыя таленты прыехалі з усяго цэнтральнага рэгіёна. Гэта навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй, спецыяльнай і дадатковай адукацыі, а яшчэ выхаванцы цэнтраў карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі. Сваю творчасць яны прэзентавалі на выставе - дзеці падрыхтавалі амаль 150 мастацкіх работ. А гэтымі хвілінамі ідзе гала-канцэрт: ігра на музычных інструментах, вершы, вакальныя, тэатральныя і харэаграфічныя нумары.







